Слонімцы знаёмяцца з карцінамі свайго земляка



Ужо стала традыцыяй ў выставачнай зале Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага наладжваць выставы слонімскіх і іншых беларускіх мастакоў. Асабліва вялікую цікавасць выклікае творчасць мясцовых аўтараў.

Дзесяткі людзей у сераду, 5 кастрычніка, сабраліся на адкрыццё выставы мастака Андрэя Сідарава, які паказаў свае неардынардыя творы і якія выклікалі розныя меркаванні.

Андрэй Сідараў жыве ў Слоніме і ўсё жыццё захапляецца мастацтвам. Малюе тое, што яму падабаецца, што блізка сэрцу, творы, якія выклікаюць розныя абстрактныя думкі і разважанні. Спадар Андрэй яшчэ прафесійны мультыплікатар. Пра ўсё гэта даведаліся слонімцы падчас адкрыцця ўнікальнай выставы мясцовага мастака Андрэя Сідарава.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.