Слоўнік Алега Мінкіна займеў свой уласны сайт



У інтэрнэце з’явіўся слоўнік расейска-беларускіх адпаведнікаў. Сайт adpavedniki.esy.es працуе пад дэвізам «Я – за чысціню мовы». Аўтар слоўніка – Алег Мінкін.

У левай графе слоўніка падаюцца расейскія словы і словазлучэнні, на якіх мы найчасцей робім памылкі ў час перакладу з расейскай мовы. У выніку ўзнікае “калька” замест праўдзівага беларускага адпаведніка. У правай графе складальнік паспрабаваў, паводле ўласнага густу і досведу, паказаць сапраўдныя моўныя адпаведнікі.

Раней слоўнік быў даступны на сайце „Родныя вобразы” rv-blr.com.

M3367S-4507

Беларускае Радыё Рацыя