„Somos Unidos” з’явіўся на беларускай музычнай сцэне



Лідарам групы з’яўляецца Юрка Асеннік – вакаліст, які дагэтуль вядомы быў па ўдзеле ў такіх рок-гуртах, як „R.F. Braha”, ды „0-85”.

DSC08163

На гэты момант „Somos Unidos” стварыў 9 кампазіцый, кажа музыка:

– Там выкарыстоўваюцца тэксты з «Кіслароду» Вырапаева, тэксты польскага паэта- ананіма, таксама ёсць украінскі ананім – пра тое, што зараз адбываецца ва Украіне, а таксама свае тэксты. Сустракаемся, граем супольна.

Будзем імкнуцца развіваць гэты праект, таму калі атрымаем прапановы канцэртаў – будзем граць, калі стварым чарговыя кампазіцыі – з’явіцца выдавецтва, дадае вакаліст „SomosUnidos”, Юрка Асеннік.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя