Спадчыну Юрыя Гуменюка перадалі на захаванне ў музей



Сябры паэта і журналіста Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў некалькі год таму, перадалі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва яго спадчыну. Сярод перададзеных прадметаў – улюбёныя капялюшы, чарнавікі твораў, некалькі надрукаваных кнігаў, вялікі архіў фатаздымкаў. Гарадзенская пісьменніца Данута Бічэль перадала у музейны фонд некалькі лістоў Юрыя Гуменюка.

Пра перадачу спадчыны паэта і былога супрацоўніка нашага радыё распавядае Віктар Жыбуль, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва:

– Сучасная літаратура рана ці позна стане гісторыяй, увойдзе ў гісторыю, яе будуць вывучаць даследваць. Тым болей, калі паэты заўчасна сыходзяць, то, можна сказаць, тое, што яны стварылі, гэта гісторыя ўжо. Адметны, цікавы паэт Юры Гумянюк – безумоўна будзе прыцягваць увагу чытачоў, даследчыкаў, аматараў літаратуры.

Аднак самым нечаканым зборам і сюрпрызам для Віктара Жыбуля сталі малюнкі Юрыя Гуменюка, якія на захаванне ў музейную калекцыю перадала родная сястра Юрыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: