Справа жыцця ад Алеся Кузаса



У гарадзенскім гандлёвым цэнтры „ОлдСіці” адкрылася фотавыстава Аляксандра Кузаса.

kuz10

На 20 фотаздымках у сваіх працоўных інтэр’ерах прадстаўлены вядомыя гарадзенцы: Сяргей Фінскі, Януш Паруліс, Уладзімір Кіслы ды іншыя, кажа Аляксандр Кузас:

– На гэтых фотаздымках прадстаўлены выключна гарадзенцы. У сваіх прафесійных майстэрнях, на працоўным месцы, у сваіх інтэр’ерах, дзе яны праводзяць большую частку жыцця. Яны нічым не аб’яднаныя, акрамя любові да сваёй прафесіі.

На выставу прыйшлі самі героі фотаздымкаў, а таксама вялікая колькасць журналістаў ды культурных дзеячаў горада. Наведаць выставу можна цягам бліжэйшых двух тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня