Сцежкамі Мікалая Тарасюка



8 траўня народнаму майстру Беларусі Мікалаю Тарасюку споўнілася б 83 гады. Яго родная вёска Стойлы адзначае памятную дату разьбярска-мастацкім пленэрам пад назвай “Сцежкамі Мікалая Тарасюка”.

T1778

 

Галоўным вынікам пленэру, які закончыцца 10 траўня, будзе ўсталяваная непадалёк ад сядзібы майстра капліца і лава са скульптурнай выявай Мікалая Тарасюка, кажа разьбяр Вячаслаў Дароцька:

– Гэта будзе пачатак „Тарасюкоўскай сцежкі”. Будзе выява Тарасюка на лавачцы, каб можна было з майстрам на лавачцы пасядзець ды сфатаграфавацца. І будзе стаяць крыж з надпісам.

Галоўную работу пленэра – драўляную выяву Тарасюка – выконвае камянецкі майстар Анатоль Туркоў. Ідэя стварэння крыжа-капліцы належыць Уладзіміру Чыквіну.

Пленэр праходзіць з ініцыятывы грамадскага аб’яднання “Тур”, гаспадароў аграсядзібы “Стулы” – Ларысы і Алеся Быцко, пры падтрымцы Прадстаўніцтва “Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў”.

IMG_4140_rr

Яркі прадстаўнік плыні наіўнага мастацтва Мікалай Тарасюк быў апошнім жахаром вёскі Стойлы і заснавальнікам прыватнага музея “Успаміны бацькаўшчыны”. У студзені гэтага года ён пайшоў з жыцця. Лёс ягонага музея дагэтуль не вызначаны.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і vb.by