Сустракаем Новы год паводле юліянскага календара разам!



Сёння, 13-га студзеня, у эфіры Беларускага Радыё Рацыя прагучыць адмысловы, навагодні „Падляшскі канцэрт пажаданняў”. Паводле юліянскага календара, гэта „шчодры вечар”, пярэдадзень Новага года.

Беларускае Радыё Рацыя

Многія нашы слухачы, асабліва на Падляшшы, адзначаюць гэты вечар і сустрэчу Новага года вельмі ўрачыста, удзелам у навагодніх балах, альбо у сямейным коле – за сталом.

Тым, хто застанецца дома, у сваім вузкім коле сваякоў і знаёмых, нашае Радыё прапануе асалоду для душы: слоўна-музычную перадачу „Падляшскі канцэрт пажаданняў”.

Як звычайна гэта бывае па суботах, Вы і 13-14 студзеня зможаце да нас тэлефанаваць на нумар 85-654-51-51, дасылаць пажаданні на e-mail: [email protected], або SMS на нумар +48 508 667 663.

Музыка, пажаданні, паэзія, гэта тое, што мы прапануем вам у „шчодры вечар”. Заахвочваем Вас прыняць удзел у гэтай перадачы: званіць, пісаць і адзначаць з намі.

Канцэрт пажаданняў будуць весці Кастусь Бандарук і Анна Шайкоўская.

Навагодні Канцэрт Пажаданняў пачынаем у 18:05 паводле польскага часу і вядзем да 2:00 гадзіны (4:00 беларускага часу) Новага года.

Беларускае Радыё Рацыя