Сустракаем Стары новы год



У Беларусі значная частка насельніцтва рыхтуецца да святкавання Старога Новага году. Разбежка ў юліянскім і грыгарыянскім календарах, якіх прытрымліваюцца пануючыя рэлігіі ў Беларусі, дае магчымасьць двойчы адзначаць Васілёву ці Багатую куцьцю.  Кажа адмысловец беларускага фальклёру, супрацоўніца турфірмы „Мерцана” Ганна Шарэнда:

– Гэтае свята адно з самых яркіх, значных, якое вельмі прываблівае людзей. Бо тут прысутнічае такі элемент як шоу: касцюмы, пераапрананне. І гэтае свята, як ні дзіўна, можна параўнаць з Кельтскім Новым годам, які ў нас больш вядомы як Хэлоўін. Стары новы год яшчэ вядомы як Васілле, або Другая ці Шчодрая куцця ці Шчадрэц.  

Гэта сямейнае свята, якое ідзе з язычніцкіх часоў.  У некаторых рэгіёнах нашай краіны  вечары  з 7-га па 18-га студзеня яшчэ называюць “крывымі”. Менавіта тады дзеля жарту можна было рабіць усё наадварот, таксама пераапраналіся ды варажылі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота cultur.by