Сустрэча Віктара Сазонава з чытачамі ў Беластоку



Лепшыя рэцэнзенты – чытачы ў непасрэднай сустрэчы. Віктар Сазонаў у Беластоку ў Склепе з культурай аб’яднання “АБ-БА” распавядаў гісторыі, якія пераносіў на паперу, а таксама тыя, што яшчэ чакаюць выдання. Атмасфера спаткання была насычана гумарам, а на яе прыканцы аўтар падпісваў сваю апошнюю кніжку «Суседскія былі».

Няма нічога лепей, калі бачыш, як на тваю творчасць рэагуе публіка. Хтосьці можа цябе пахваліць, бо ён твой сябар. Хтосьці можа напісаць гадасць, бо ён твой вораг. Калі ўжывую сустракаешся з людзьмі, бачыш іх рэакцыю – вось гэта без падману.

Удзельнікі сустрэчы:

Мой бацька пастаянна чытае “Ніву”. І яго самы любімы аўтар – гэта Віктар Сазонаў. Перачытаў усе яго расказы кантрабандыста, я нават адкладаў гэтыя выцінкі з “Нівы” і вяртаўся да іх.

– Сустрэча вельмі цікавая. Пісьменнік захапляе, мае незвычайны дар апавядання.

Мікола Ваўранюк – мадэратар сустрэчы:

Ён чалавек з адчуваннем нюансаў мовы. Мовы прыгожай, неэнцыклапедычнай. Такіх параўнанняў не ведае і не ўжыў бы той, хто вучыў мову толькі ў школе.  

Сустрэча з Віктарам Сазонавым прайшла ў межах дыскусійнага клуба “АБ-БЫ” «Пагаворым пра…».

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара