Сустрэча з гарадзенскімі літаратарамі на Мількаўшчыне



Творчая сустрэча з гарадзенскімі літаратарамі прайшла на Мількаўшчыне – радзіме Элізы Ажэшкі. Тут дзейнічае і музей імя славутай пісьменніцы. Гасцьмі сустрэчы сталі Аляксей Пяткевіч і Ала Петрушкевіч. У прыватнасці, паэтка распавяла прысутным пра літаратурную Гарадзеншчыну, якой прысвяціла свае працы. І падзялалася ўражаннямі ад сустрэчы:

Створана атмасфера сапраўднай любові і да беларускага слова, і да тых культурных здабыткаў, якія нараджаліся калісьці ў нашым краі. Тут працуюць людзі, апантаныя, адданыя справе адукацыі, асветы, культуры. Асабліва вылучаецца постаць дырэктаркі музея спадарыні Таццяны Савянковай, якая і сабрала людзей, каб паслухалі яны беларускае слова, беларускую паэзію, беларускую музыку.

https://www.youtube.com/watch?v=EBonuBwUbAc&feature=youtu.be

Ала Петрушкевіч прэзентавала сваю новую кнігу прозы “Пра тое, што люблю”, якую напісала пад новым творчым псеўданімам — Альжбета Кеда.

Нагадаем, што сёлета спаўняецца 175 гадоў з дня народзінаў Элізы Ажэшкі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота і відэа аўтара