Свята сярэднявечнай культуры ў Берасці



У крэпасці каля музея ’’Бярэсце’’ адбылася ’’Берасцейская маёўка’’.

berascejskaja_majouka5

Для наведвальнікаў фэсту быў арганізаваны квэст ’’Вандроўка ў сярэднявечны горад’’, у час якога можна было пазнаёміцца з гісторыяй, – распавяла адная з арганізатараў мерапрыемства Святлана Шчэрба:

– У гэтым годзе ў нас тэматычная маёўка, прысвечаная сярэднявечнаму гораду. Перадусім – гэта знаёмства з гісторыяй, і, зразумела, танцы і гульні. Сярэднявечча цікавіць многіх. Таму мы робім добрую справу, бо расказваем людзям пра гісторыю іх гарада.

Для наведвальнікаў ’’Берасцейскай маёўкі’’ працаваў кірмаш майстроў, манетны двор, тыпаграфія па вырабе гравюр.

berascejskaja_majouka6

Можна было пакаштаваць хлеб, што прыгатаваны па сярэднявечным рэцэпце, і прыняць удзел у конкурсах.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце