Свята танца ў Гародні



Гэтае свята прымеркаванае міжнароднаму дню гэтага віду мастацтва, які адзначаецца 29 красавіка. У Малой зале гарадзенскага драмтэатра свае прадстаўленні паказалі калектывы з Менска, Віцебска і Гародні.  Ад гарадзенцаў танцы прадставілі  тры творчыя суполкі: творчая прастора „Дом 46”, “Вольная студыя” і “Фолюш-балет”. 

Кажа танцорка Вольга Васільчык:

– Я думаю, што сёння танцы вельмі хутка развіваюцца ў нашым горадзе. Гэта танцы розных стыляў. Людзі хочуць танцаваць, яны прыходзяць танцаваць. Ім цікава – гэта самае галоўнае. І мы заўсёды стараемся людзям дапамагчы, зрабіць усе магчымыя ўмовы, каб у іх усё атрымалася.

Авангардны танец ідзе сваім шляхам і набывае прыхільнікаў, але мае мізэрнае фінансаванне ад дзяржавы. І таму трымаецца развіццё сучаснага танцавальнага мастацтва бадай толькі на прыватнай ініцыятыве саміх танцораў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара