Свята-Троіцкі сабор у Слоніме пазбавілі гістарычнага купала



27 кастрычніка з самай раніцы са Слонімскага Свята-Троіцкага сабора ўсё ж знялі гістарычны купал. Замест яго на вежу сабора плануюць зацягнуць купал -“цыбуліну”, што ляжыць каля цэнтральнага ўваходу храма і чакае, калі ён зверху паглядзіць на прыхажан.

Гледзячы на ўсё гэта мерапрыемства, прыгадваюцца словы расейскага губернатара Мураўёва-вешальніка: “Што не дарабіў рускі штык – даробіць рускі чыноўнік, руская школа і рускі поп”.

Барыс Баль, Беларуская Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара