“Святло велікоднай радасці”



У Варшаве адкрылася выстава Гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі. Са сваёй велікоднай экспазіцыяй у польскую сталіцу завіталі працаўнікі музея, каб прадставіць старажытныя экземпляры беларускіх ікон, крыжоў і Святога Пісання.

“Святло велікоднай радасці” – назва не выпадковая, – тлумачыць навуковы супрацоўнік Гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі Хведчына Вера.

– Гэта святло, якое прыйшло разам са святам. А гэта свята ў гонар таго подзвіга, які зрабіў наш Збаўца. Шмат цікавых экспанатаў. Ёсць скульптура „Хрыстос перад Пілатам”. Евангелле 1644 года.

Кажа дырэктар культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў:

– Калі разваліўся Савецкі Саюз было шмат момантаў, калі спрабавалі вывезці гэтыя каштоўнасці за мяжу. Але мытныя службы гэта затрымлівалі і павінны былі звярнуць гэта дзяржаве для таго, каб захавалася, не згінула, не страцілася. Было вырашана, што найлепшым месцам будзе музей, дзе кожны, хто прыйдзе, можа гэта пабачыць.

“Мы рады, што сёння рэлігійныя артэфакты нашай беларускай культуры можа пабачыць і польскае грамадства”, – дадае Міхаіл Рыбакоў.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя