Сяргей Амяльчук вырашыў асабіста прадаваць свае кнігі



Прадпрымальніцтва па продажы беларускамоўных кніг зарэгістраваў берасцейскі літаратар Сяргей Амяльчук. Цяпер кнігі можна набыць у Берасці не толькі ў крамах, але і адмыслова ў аўтара.

Amalczuk_2

Сяргей Амяльчук адзначыў, што досвед гандлю ён мае толькі два месяцы:

– Гандлем я займаюся з канца траўня. Ужо я ўсё аформіў – па падатках, па усіх іншых справах. І калі глядзець, што зрабілі кнігарні горада, – то яны прадалі усяго толькі адну кнігу. Я ўжо за гэтыя два месяцы – 30 кніг прадаў.

Літаратар Сяргей Амяльчук лічыць, што менавіта самі аўтары павінны быць зацікаўленымі ў продажы сваіх кніг і прыдумваць новыя спосабы для іх прасоўвання, у тым ліку думаць пра стварэнне месцаў, куды б прыходзілі па кнігі беларускамоўныя чытачы.

Беларускае Радыё Рацыя