Сяргей Доўгушаў пашырае беларускія народныя песні цераз “Спеўны сход”



На працягу году лідар гурта “Vuraj” Сяргей Доўгушаў пашырае беларускія народныя песні цераз “Спеўны сход” – майстар-класы па спеву, дзе кожны можа не толькі навучыцца спяваць прызабытыя беларускія песні, але і адчуць незвычайную энергетыку гукаў, якія сыходзяць з глыбіні мовы продкаў.

Песні для “Сходу” музыка збірае падчас экспедыцый па Беларусі, а пасля адаптуе іх для сваёй разнастайнай публікі.

Пра тое, як з’явілася ідэя стварэння “Спеўнага сходу” распавядае Сяргей Доўгушаў:

Я быў у Швейцарыі, там былі многі народы, і ўсе ведалі народныя песні. Беларусы ведалі толькі “Купалінку” наспяваць. Канечне, крыўдна было за беларусаў. У нас людзі і застольныя песні не спяваюць, а спяваюць абы-што “Ой, мароз, мароз”. Задача была пастаўленая так, каб навучыць людзей, каб яны аб’ядналіся.

Наступны “Спеўны сход” адбудзецца ў Менску  напрыканцы красавіка і будзе прысвечаны застольным песням. Час і месца мерапрыемства пакуль удакладняюцца.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя