Сяргей Кавалёў сустрэўся з ліцэістамі беларускага ліцэя ў Бельску



Вучні другога Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім мелі нагоду сустрэцца з Сяргеям Кавалёвым – беларускім крытыкам, драматургам ды літаратуразнаўцам, прафесарам Люблінскага ўніверсітэту імя Марыі Кюры-Складоўскай.

DSC_4319

“Вельмі прыемна пабываць у школе, дзе можна пачуць беларускую мову” – адзначае Сяргей Кавалёў:

– Нядаўна я бачыўся з Леанідам Дранько-Майсюком, які часта выступае ў беларускіх школах. Ён скардзіўся на такую рэч, што ўвесь час гаворыш-гаворыш са школьнікамі, і па-беларуску такая добрая размова, а потым, калі развітваешся і настаўнікі, і вучні кажуць “до свіданія”. Дык вашыя навучэнцы казалі “дапабачэння”, “дзякуй”. І вось нават у такіх дробязях адчувалася, што ўсё ж такі яны і думаюць па-беларуску.

Каб яшчэ больш прыблізіць бельскай моладзі сваю творчысць, Сяргей Кавалёў падарыў школьнай біблятэцы кніжкі са сваімі творамі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя