Сяргей Рымашэўскі ў Гародні з „Камерай захоўвання”



З выставай сваіх работ у Гародню прыехаў мастак з Менску Сяргей Рымашэўскі. У галерэі „Крыга” яго арт-паказ пад назвай „Камера захоўвання” прымаюць на цэлы месяц: да 29-га траўня. Наведнікі змогуць азнаёміцца з узорамі класічнага партрэтнага мастацтва, тэхнікай, якая блізкая да галандскага жывапісу эпохі Адраджэння. Мастак расказаў, чаму абраў такую рэдкую для сучаснай Еўропы тэхніку:

– Так выйшла, што гэта партрэтная тэма, дзіцячая тэма, яна зацікавіла галерэйшчыка з Галандыі, у нас пачалася добрая шматгадовая супраца. Як быццам зараз гэта твар маёй творчасці. Класічная фактура добра кладзецца на традыцыі галандскага жывапісу. Для мяне ўсё ж такі крытэрый класічнага жывапісу істотны, я гэта люблю. Я лічу, магчыма час яшчэ прыйдзе, і людзі зноў павярнуцца да класічнага жывапісу, і зноў адкрыюць асалоду ад гэтага жывапісу.

Rymasheuski

Адкрыццё выставы „Камера захоўвання” – сёння, 5 траўня, у гарадзенскай галерэі “Крыга”. Запрашаем у 16.30, уваход на выставу – вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара