Сёлета ў Беларусі нарэшце з’явіцца Нацыянальны корпус беларускай мовы



Пра гэта падчас абмеркавання ў Менску стану беларускай мовы ў сітуацыі двухмоўя паведаміў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў.

Нацыянальны корпус – гэта дасяжны для пошуку электронны анлайнавы збор тэкстаў.

— Сёлета мы прэзентуем стварэнне Нацыянальнага корпуса беларускай мовы. Гэта інавацыйны праект: усе славянскія і заходнееўрапейскія краіны маюць Нацыянальныя корпусы і Беларусь ужо таксама можа ганарыцца такім праектам, які дазволіць у значнай ступені аптымізаваць не толькі навуковыя даследаванні, але і працу і рэдактараў і настаўнікаў і ўсіх, хто звязаны з нацыянальным словам.

Адказваючы на пытанне, што патрапіць у Нацыянальны корпус, Ігар Капылоў сказаў, што там будзе захоўвацца ўсё, што выходзіла і будзе выходзіць на беларускай мове.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя