Сёмая кніга беларускага паэта з Беласточчыны



У Беластоку ў бібліятэцы Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” выйшла з друку кніга вершаў беларускага паэта з Беласточчыны Юрыя Баены “Вочы зялёнай душы”. Гэта ўжо сёмы па ліку зборнік вершаў паэта. Ён прымеркаваны да 60-годдзя Юрыя Баены, якое аўтар будзе адзначаць сёлета 24 сакавіка.

Зборнік “Вочы зялёнай душы” – гэта роздум пра наша жыццё. У вершах аўтара шмат філасофскіх думак і разваг. А яго лірычныя героі – шчырыя, клапатлівыя людзі, якія прыносяць добрую радасць і шчырасць.

Нагадаем, што Юрый Баена нарадзіўся ў вёсцы Мокрае на Беласточчыне. Ён з’яўляецца сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і ганаровым сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя