Прэмію „Гліняны Вялес” атрымаў празаік Андрэй Федарэнка



7-га траўня Літаратурны музей Пятруся Броўкі  і «Таварыства вольных літаратараў» арганізавалі ўручэнне прэміі «Гліняны Вялес», якая прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года.

Сёлета ўзнагароду атрымаў празаік Андрэй Федарэнка за кнігу «Ціша».

Уручыў прэмію літаратар і выдавец, наш рэдакцыйны калега, галоўны каардынатар ТВЛ Алесь Аркуш.

Павіншаваць лаўрэата прыйшлі калегі-пісьменнікі, а таксама музыкі, выдаўцы і проста аматары беларускай літаратуры. Віншавальнае слова казалі Леанід Дранько-Майсюк, Аксана Спрынчан, Валеры Гапееў, Аксана Данільчык, Максім Клімковіч, Алесь Емяльянаў. З музычнымі віншаваннямі выступілі Яраш Малішэўскі, Вольга Акуліч, Альжбета Спрынчан-Малішэўская.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік