Сёння ў праваслаўных хрысціян Галавасек



Праваслаўная царква адзначае свята Усячэння Галавы Святога Яна Хрысціцеля. У час гэтага свята, якое інакш называюць Галавасек, храмы запаўняюцца вернікамі, якія ў гэты ж дзень удзельнічаюць у набажэнстве, а таксама бяруць з царквы асвечаную ваду.

holowosieka_4Пра значэнне свята расказалі нашаму радыё вернікі, якія ў гэты дзень наведалі царкву Усячэння Галавы Святога Яна Хрысціцеля ў Шчытах-Дзенцялове:

– Ян Хрысціцель пацярпеў за Хрыста, бо ён прапаведаваў праўду і гаварыў праўду Іраду, які саслаў яго ў цямніцу, а пасля загадаў адсекчы галаву.

– Нам важныя ўсе святы, якія ёсць у праваслаўі. Я нават з Беластоку сюды прыехаў.

Сімволіка святой вады звязаная з вадой, у якой Святы Ян хрысціў Ісуса Хрыста.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара