Тадэвуш Касцюшка – на марках свету



У Берасці працягваецца шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 270-х угодкаў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшка. Гэтым разам сябры культурнага цэнтру “Грунтоўня”, пасля вандроўкі па мясцінах героя, запрасілі ў абласны цэнтр філатэліста Ігара Федасенку з Івацэвіч. Калекцыянер спецыялізуецца акурат на паштовых марках, звязаных з Касцюшкам:

– Гэта маладая калекцыя. Таму што тэмай Касцюшкі я заняўся тады, калі прыйшоў у Саюз філатэлістаў. Гэта літаральна 3-4 гады таму. Але ўжо магу ганарыцца тым, што маю. Тры стэнды для такой тэматыкі – гэта добра. Але будзем развівацца. 5 стэндаў і больш – гэта наперадзе.

Выставу можна пабачыць цягам трох бліжэйшых тыдняў у памяшканні культурнага цэнтру “Грунтоўня”. Уваход вольны, але час наведвання трэба ўдакладняць у кіраўнікоў установы, альбо сачыць за іхнімі публічнымі мерапрыемствамі ў суполках “вконтакте” ці “фэйсбук”.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.