Таццяна Грыневіч прывезла ў Полацак „Пагоню” і „Аксамітны летні вечар”



Таццяна Грыневіч нагадала палачанам іх любімые беларускія песні. У Полацкім гарадскім палацы культуры адбыўся яе аўтарскі канцэрт. Некаторыя песні, якія выконвала спявачка, падпявала зала.

Кажа Таццяна Грыневіч:

– Цудоўна прайшоў канцэрт, цудоўна сустрэлі. Багата песень спявала на вершы Сержука Сокалава-Воюша, таксама на вершы Генадзя Бураўкіна. Бачыла, што “Зорку Венеру” падпявалі дзеці. “Аксамітны летні вечар” падпявалі дарослыя. “Пагоню” Багдановіча таксама падпявалі дарослыя.

Таццянай Грыневіч працуе ў дзяржаўнай філармоніі ў складзе камернага хору. Дарэчы, 18 лістапада ў складзе свайго калектыву яна выступіць у Сафійскім сабора ў рамках фестывалю “Званы Сафіі”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік