Таццяна Козік паказала ў Віцебску „Малюнкі ў паветры”



Полацкая мастачка Таццяна Козік паказала свой канцэптуальны мастацкі тэкстыль у Віцебску. Яе выстава „Малюнкі ў паветры” адкрылася на самай прэстыжнай арт-пляцоўцы горада – у мастацкім музеі. Куратарам выставы выступіў мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі.

Асаблівую атмасферу адкрыцці выставы надаў выступ віцебскага фальклорнага гурта „Паўночная Сухадроўка”, спявачак якога Таццяна Козік апранула ў свае эксклюзіўныя строі. Дзяўчаты не толькі спявалі веснавыя песні, але і вадзілі карагоды.

Мастачку віншавалі з адкрыццём выставы калегі-мастакі, сябры, сваякі, аднагрупнікі па вучобе. Гучалі вершы і нават тэзісы будучых даследніцкіх прац.

Выстава будзе працаваць да 2-га траўня.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара