Таццяна Мархель: Янка Купала зразумелы кожнаму



“Янка Купала зразумелы кожнаму”, – кажа народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель пра спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Адвечная песня” паводле Янкі Купалы, які паказалі ў Беластоку ў рамках гастроляў мінскіх акцёраў.

14

Гэта своеасаблівы абмен паміж менскімі і беластоцкімі тэатраламі. У Польшчу, паводле Таццяны Мархель, прывезлі найлепшае, што паказвае беларусаў з лепшага боку. Тут і народныя спевы, і атмасфера:

– Кола жыцця чалавека і прыроды, якое мы іграем у “Адвечнай песні” Янкі Купалы, ёсць кола жыцця чалавека ў народнай песні ад нараджэння і да скона.

Яшчэ сёння ў Беластоку пакажуць спектакль РТБД па творы Янкі Купалы – “Раскіданае гняздо”. Таксама ў фае тэатра экспануецца выстава “Янка Купала і тэатр”.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара