Тэатр падрыхтаваў “Бяду ад пяшчотнага сэрца”



Мастацкі савет Слонімскага драматычнага тэатра прыняў да пастаноўкі новы сцэнічны вадэвіль “Бяда ад пяшчотнага сэрца”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Аўтар Уладзімір Салагуб напісаў вадэвіль у 1850 годзе. Спектакль ставілі многія тэатры свету, у тым ліку і беларускія тэатры таксама. А на слонімскай сцэне пастаноўку ажыццявіў рэжысёр тэатра Васіль Сявец. Першы прэм’ерны паказ слонімскія гледачы ўбачаць у сваім тэатры ўжо 19 чэрвеня.

“Бяда ад пяшчотнага сэрца” – гэта лёгкая інтрыга са сватаўством маладога чалавека, які пастаянна можа закахацца ў любую дзяўчыну. Спектакль з лёгкай усмешкай паказвае чалавечыя недахопы і характары, дзе ў фінале заўсёды перамагае шчырасць і справядлівасць. Сваіх герояў выдатна сыгралі, як вядучыя артысты тэатра, так і маладыя. У спектаклі шмат музыкі, танцаў і песень.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя. Слонім

Фота аўтара