Тэма адносін палоў на курсах „Мова нанова”



Гарадзенскі прафесар Алесь Астроўскі ў сваім выступе на курсах „Мова нанова” распавёў, якімі павінны быць сем’і ў Беларусі.

Алесь Астроўскі

Алесь Астроўскі

На думку прафесара, які сам з’яўляецца шматдзетным бацькам, нормай у беларускай сям’і мусіць быць мінімум трое дзетак:

– Нормай з’яўляецца сям’я, дзе ёсць муж, дзе ёсць жонка. Яны прадстаўнікі мужчынскага і жаночага палоў, дзе яны любяць адзін аднаго, дзе ў іх назіраецца калі не каханне, то як мінімум любоў і павага. Гэта людзі, якія разумеюць стратэгічную мэту, для чаго яны сабраліся, каб пражыць шчасліва, паўнавартасна і штосьці за гэта жыццё зрабіць.

Наведнікі сустрэчы:

– Мне было вельмі цікава паслухаць, па-першае, таму што я даведалася яшчэ больш пра сітуацыю ў сусвеце, вось пра гэты гендарныя адносіны.

– Мне цікава, як гучаць па-беларуску тэрміны.  

Дыскусія на палавыя тэмы цягнулася амаль дзве гадзіны. У ёй узялі ўдзел гарадзенцы розных пакаленняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня