„Тэрыторыя музыкі” сабрала каля тузіна гуртоў



У Гародні адбыўся фэст „Тэрыторыя музыкі”, які сабраў больш за дзясятак гуртоў розных стыляў і кірункаў. Выступалі як папсовыя выканаўцы з праекта „Ведай нашых”, так і выканаўцы этнічнай музыкі, а закрывалі амаль  чатырохгадзінны фэст вядомыя гарадзенскія рок-выканаўцы NEXT і Jungle X-mas.

ter2

Арганізатарам фэсту выступіў гарадзенскі музыка Юры Дубовік:

– Передачы „Тэрыторыя музыкі”, якая ідзе на нашым мясцовым тэлеканале, у снежні спаўняецца 7 гадоў. Мы шмат расказвалі пра розныя кірункі ў музыцы. Фестываль разбіты на блокі, пачынаючы з поп музыкі праз альтэрнатыўную, джазавую, этнічную музыку мы прыходзім да цяжкой музыкі.

Дзі-джэй Вова – старэйшы дзі-джэй Беларусі:

– Гэта ўнікальнае мерапрыемства, нічога падобнага ў Беларусі не адбывалася. Хацелася б пабачыць больш людзей у зале.

На гэты фэст прыйшло акрамя музыкаў і арганізатараў каля 50 наведнікаў.

На думку арганізатараў, гэта ў першую чаргу звязана з тым, што кепска спрацавала рэклама, якая з’явілася ў горадзе толькі за тры дні да канцэрта.   

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня