“TŁUSTA ŁUSTA” на гарадзенскім фэсце BULLDOZER NIGHT…. again!



Пераможца Басовішча-2008 гарадзенскі гурт “TŁUSTA ŁUSTA” выступіў на міні-фэсце цяжкай музыкі BULLDOZER NIGHT…. again! у клубе Rock Star.

Як паведаміў вакаліст гурта Кірыл Бегуш, выступ складаўся як з новых песень, так і трэкаў з праграмы „Пераначуешь – больш пачуешь”.

Пра канцэрт распавядае Кірыл Богуш:

– У Гародні, канешне, мы больш за ўсё граем. Таму зразумела, што тут нам падабаецца граць. Пляцовак, дзе можна граць, не шмат у Беларусі. Таму граем, дзе запросяць. Заўсёды з задавальненнем можам нават у Віцебск “зганяць”, там быў канцэрт для пяцёх чалавек, і нармальна адыгралі. Тут у праграме больш металічныя каманды, але нас запрасілі крыху разагрэць публіку, таму мы без ваганняў згадзіліся.

Падчас фэсту таксама выступілі такія каманды як Dominatar, Gut Stench і Haze, якія выконваюць больш цяжкую музыку ў стылі дэз-метал.

Беларускае Радыё Рацыя