Толькі кожная дзясятая кніга выходзіць па-беларуску



Толькі кожная дзясятая кніга ў Беларусі выходзіць на беларускай мове.

Беларускія кнігі

Асабліва складана знайсці ў кнігарнях дзіцячую літаратуру па-беларуску. Тым не менш, даволі вялікі тыраж у старэйшага беларускамоўнага часопіса для дзяцей „Вясёлка” –  11 тысяч экзэмпляраў.

Кажа галоўны рэдактар выдання, старшыня Беларускага дзіцячага фонду, пісьменнік Уладзімір Ліпскі:

– Я хачу парадавацца, бо ў нас няма канкурэнтаў – у „Вясёлкі”. Расейскія часопісы не дасягаюць нашага тыражу. Многія часопісы робяць свае выданні, як салат, як сальцісон – што пад рукой, туды ўсяго па трошкі і так атрымліваецца часопіс. Мы, па-першае, па-сур’ёзнаму ставімся да нашых чытачоў, мы даем добрую літаратуру, мы выхоўваем нашага чытача на мастацкім слове.

Першы нумар дзіцячага літаратурна-мастацкага часопіса „Вясёлка” пабачыў свет у красавіку 1957 года. У выданні друкуюцца вершы, апавяданні, казкі, беларускіх пісьменнікаў, а таксама загадкі, рэбусы, галаваломкі ды песні беларускіх кампазітараў для дзяцей.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота family.by