„Трайны партрэт” Падляшша – у менскім Цэнтры сучаснага мастацтва



У Цэнтры сучасных выяўленчых мастацтваў у Менску распачалася выстава „Трайны партрэт”.  Група мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны на працягу 10 дзён вандравала па Падляшшы, спыняючыся ў розных месцах для размоў з мясцовымі жыхарамі і фотаздымкаў.

dsc_0125

Куратар выставы і прадстаўніца Цэнтра Людвіга Заменгофа ў Беластоку Ганна Даніловіч распавяла, што гэты праект стаў спробай міжкультурнага погляду.

– Праект “Трайны праект” Цэнтрам Людвіга Заменгофа быў рэалізаваны ў 2015 годзе. Мы запрашалі фотамайстроў з Польшчы, Беларусі і Украіны, каб вандравалі па Падляшшы, рабілі здымкі з дапамогай старых фотаапаратаў. Каб затым сустрэліся з жыхарамі Падляшша і паказалі тое, што яны пабачылі на Падляшшы сваімі маладымі вачыма. І каб прафільтравалі праз сваё успрыманне – і польскае, і беларускае, і ўкраінскае.

На выставе прадстаўлены працы сямі мастакоў з трох краін. Экспазіцыю дапаўняе дакументальны фільм Барташа Трызны і тэксты Міраслава Мінішэўскага. Выстава працягне сваю працу да 5 лістапада.

ТП_в2.cdr

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі