Тры прэзентацыі ў адзін дзень



Адразу тры прэзентацыі кнігі Сяргея Чыгрына “125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны” адбыліся ў адзін дзень 2 снежня на Слонімшчыне. Сваю кнігу аўтар прэзентаваў у Міжэвіцкай, Шылавіцкай і Новадзявяткавіцкай сельскіх школах.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Такое выданне вельмі карыснае як для школьнікаў так і для настаўнікаў. Аўтар выбраў найбольш цікавыя і вельмі важныя пры вывучэнні роднага краю пытанні і напісаў на іх адказы. Найперш, яны звязаныя з асобамі слонімскай зямлі, з падзеямі, якія там адбываліся на працягу многіх стагоддзяў, з помнікамі, культурай і літараратурай, а таксама з геаграфіяй і беларускім рухам.

Прэзентацыі кнігі адбываліся з непасрэдным удзелам і вядомага беларускага барда Зміцера Бартосіка. Спадар Бартосік не толькі спяваў цудоўныя песні, але і распавядаў пра бардаўскі рух на Беларусі.

На думку настаўнікаў, такія сустрэчы ў вясковай глыбінцы Беларусі вельмі карысныя і неабходныя не толькі для школьнікаў, але і для педагогаў, бо яны дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, іх творчай дзейнасцю і захапленнем.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара.