Трыумф беларускага BRUTTO ў Кіеве ў гадавіну Плошчы



На канцэрт гурта Сяргея Міхалка прыйшлі тысячы ўкраінцаў і беларусаў.

Выступ адбыўся 19 снежня – у пятую гадавіну Плошчы – ў кіеўскім Палацы спорту. Пляцоўка, якая ўмяшчае больш за 10 тысяч чалавек, была запоўненая цалкам.

На канцэрт прыехала шмат прыхільнікаў BRUTTO з Беларусі, якіх можна было лёгка пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах.

Гурт Сяргея Міхалка выканаў як старыя песні, так і новыя – якія ўвайшлі ў нядаўна выдадзены альбом. Найбольш цёпла гледачы сустрэлі кампазіцыі „Родны край”, „Гары”, а таксама „Ваяры святла”, якая стала неафіцыйным гімнам Еўрамайдана.

Фота: Гусеў Аляксандр/Review News

charter97.org