Ці быў ў Гародні культ Пілсудскага?



Вуліца Пілсудскага, мост Пілсудскага, навучальныя ўстановы, што насілі імя маршалка – якім быў культ Пілсудскага ў Гародні ў міжваенны час жыхарам Гародні распавёў Андрэй Чарнякевіч. Сустрэча адбылася ў межах гістарычных аўторкаў, што ўжо сталі традыцыйнымі ў гарадзенскай “Цудоўні”.

Чым адметны культ маршалка падзяліўся Андрэй Чарнякевіч:

– Культ складаецца з некалькіх элементаў. У першую чаргу гэта ідэалагічная дактрына. Яна была вельмі простая: Пілсудскі – стваральнік Польскай дзяржавы, Пілсудскі – пераможца ў вайне з бальшавікамі, Пілсудскі – бацька нацыі, прычым нацыя разумелася шырока. Гэта не толькі польская, але і ўсіх народаў, якія пражывалі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.  

Арганізатар сустрэчы Андрэй Несцяровіч:

– Фактычна гэтая сустрэча была створана для разбурэння міфа пра Пілсудскага. Для кагосьці ён добры і шмат чаго зрабіў, для кагосьці ён кепскі і шмат чаго разбурыў, а па-сутнасці гэта проста гістарычная постаць.

Па словах гісторыка, культ маршалка цягнуўся ў горадзе да 1939 году, калі прыйшлі ў Гародню “першыя Саветы”. Але гісторыя яго вывучэння патрабуе больш грунтоўных гістарычных даследванняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня