Цікавая цагляная знаходка



Цікавую цэглу днямі знайшоў калекцыянер з Берасця Сяргей Грынь. Цэгла звязаная з перыядам будаўніцтва Расейскай крэпасці на месцы старога гораду.

Брэст-літоўскі крэпасны завод, што месціўся ў вёсцы Гершановічы і выкарыстоўваўся выключна для патрэб крэпасці вырабляў цэглу са штампам БЛК і годам. Да гэтага часу была вядомая цэгла з такім штампам ад 1868 і да 1911 гадоў.

“Шпацыруючы ў раёне колішняга знаходжання артпалка і замарожанага з-за браку фінансавання будаўніцтва “гатэлю для ветэранаў” у кучы смецця мне патрапілі адразу дзве цаглінкі са штампам БЛК1867 і гэта адзіныя такія экзэмпляры, якія вядомыя сярод калекцыянэраў цэглы Беларусі, Украіны і Расеі” – распавёў калекцыянэр.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Паўлюк Гарбуз для Беларускага Радыё Рацыя