„Цудатворныя абразы Беларусі” ад сучасных іканапісцаў



„Цудатворныя абразы Беларусі”, як вынік міжнароднага варштату, які завяршыўся ў Лагойску, убачаць гарадзенцы. У галерэі „У Майстра” дэманструюцца вядомыя абразы, якія выкананы сучаснымі мастакамі іканапісцамі з Беларусі, Польшчы, Украіны. На гарадзенскі вернісаж прыехалі беларускія мастакі. Сярод іх куратар варштату Віктар Доўнар, сябра Беларускага саюза мастакоў.

– Кожны майстар мае свой шлях, свой накірунак. Бо ёсць у нас такія майстры, які ідуць самі да гэтага. Я, напрыклад, быў рэжысёрам-мультыплікатарам, аніматарам. Так здарылася, што любоў да абраза перарасла ў прафесійны занятак. Гэтая выстава наша, нашай іканапіснай майстэрні. Нам прыйшлося яе выкупіць, і яна зараз у нас. І мы будзем мець магчымасць прадставіць гэтыя працы, гэтыя абразы на суд Беларусі.

Выстава „Цудатворныя абразы Беларусі” ўжо ўбачылі менскія аматары мастацтва. У Гародні выстава быдзе адкрыта для наведнікаў да 20-га ліпеня. Пасля яна працягне вандроўку па краіне, а пасля, як спадзяюцца арганізатары, яна наведае суседнія краіны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота і відэа аўтара.