Творчая сустрэча з Віктарам Праўдзіным у Лідзе



У Лідзе адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Віктарам Праўдзіным. Зала літаратурнага філіяла Лідскага гісторыка-мастацкага музея ледзьве змагла змясціць усіх ахвотным паслухаць пісьменніка і пагутарыць з ім ў нефармальнай абстаноўцы. Віктар Аляксандравіч быў прыемна здзіўлены тым, што лідзяне актыўна чытаюць яго кнігі, добра ведаць яго творчасць і чакаюць новых выданняў.

– І гэта дужа добра як для пісьменніка, таму што адказнасць з’яўляецца не толькі перад сабой, а перад чытачамі. Калі сказаў “а”, трэба гаварыць “б”, “в” і г.д. А кропкі я пакуль што не збіраюся ставіць. Так што будзем працаваць і будзем сустракацца з новымі літаратурнымі творамі.

Віктар Праўдзін – беларускі пісьменнік. Маёр міліцыі ў адстаўцы. Аўтар апавяданняў, раманаў дэдэктыўнага жанру на беларускай мове. Нарадзіўся 11 мая 1955 года ў Лідзе, у сям’і вайскоўца.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя