Творцы беларускага фэнтэзі „Неруш” прадставілі кліп з саўндтрэкам да фільма



Кампанія „Instar Production”, якая займаецца здымкамі поўнаметражнага беларускага фэнтэзі „Неруш”, выпусціла кліп з саўндтрэкам да фільма. Відэаролік – першы беларускі харавы відэакліп, які мае выйсці ў шырокую ратацыю.

Кампанія „Instar Production” анансавала свой праект па здымках поўнаметражнага фільма-фэнтэзі „Неруш” на аснове беларускіх паданняў і легендаў на пачатку 2016 года. У межах працы над кінапраектам быў падрыхтаваны і запісаны кліп з саўндтрэкам да будучага фільму. Кампазіцыю плануецца запускаць у шырокую ратацыю.

У сваім творы кампазітар Павел Герасімовіч імкнуўся гарманічна спалучыць харавы спеў і гучанне традыцыйных інструментаў з элементамі сучаснай электроннай музыкі. У аснову кампазіцыі лягла сярэднявечная скандынаўская балада, з якой вырасла ідэя стварэння фільму.

У запісе кампазіцыі і відэакліпу прыняў удзел беларускі камерны хор „Salutaris”, які даўно і паспяхова прэзентуе музычную культуру нашай краіны ў свеце.

belsat.eu