Тыдзень польскага тэатра ў Менску



У Менску пачынаецца тыдзень польскага тэатра, у межах якога адбудзецца прэзентацыя нумароў альманаха «pARTisan», прысвечаных польскаму тэатру, а таксама пройдуць лекцыі, майстар-клас, сустрэчы з дзеячамі польскага тэатра.

Кажа галоўная куратарка тыдня польскага тэатра ў Менску Таццяна Арцімовіч:

 – Мы арганізуем гэты тыдзень і ён прысвечаны году тэатра ў Польшчы. Ужо заўтра, 16 снежня, стартуе майстар-клас актораў тэатра “Бюро падарожжаў”. Ён пройдзе на пляцоўцы тэатра беларускай драматургіі. Там будзе група актораў-студэнтаў тэатральнага фактультэта, якая тры дні будзе займацца акторамі гэтага тэатра.

У майстар-класе задзейнічаны акторы тэатра “Бюро Падарожжаў” Марта Стшалка і Ярэк Сяйкоўскі. «Бюро Падарожжаў»  – альтэрнатыўная тэатральная трупа, якая была заснаваная ў 1988 годзе у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, візуальны перформанс, музыку і тэкст.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя