Сустрэча з Алесем Краўцэвічам у Баранавічах



Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч атрымаў вялікую задаволенасць ад творчай сустрэчы ў Баранавічах, якую зладзіла Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы. Краўцэвіч прэзентаваў сваю „Гісторыю Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377” і „Гедымін”. На сустрэчу прышло больш 30 чалавек. Яна адбывалася ў прыватным садзе, але гэта не зменшыла значнасці і карысці для ўсіх, – кажа Алесь Краўцэвіч:

– Такі зарад эмоцыі. Усе гавораць на мове. Усе выдатна слухаюць. Выдатна рэагуюць. Кніжкі вось раскупілі.

Усім без выключэння сустрэча спадабалася. Людзі былі ў захапленні ад пачутага:

– Набыў кнігу “Краіна пагранічча”.

– Цудоўная сустрэча, многа чаго даведаўся пра нашую родную Беларусь.

– Я зразумеў, што аўтар робіць нас больш духоўна мацнейшымі, дзякуючы яго працам, больш смелымі і інтэлектуальнымі.

Па словах старшыні Таварыства Віктара Сырыцы, творчыя сустрэчы яны ладзяць рэгулярна, але з Алесем Краўцэвічам адбылася ўпершыню.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце