У Берасце прыедзе Міхал Анемпадыстаў



Дызайнер, графік, аўтар знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў і канцэпцыі праекта “Народны альбом” прачытае лекцыю і адкажа на пытанні ў межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”.

Падрабязней кажа адміністратар Прасторы Крылы Халопа (дзе адбудзецца мерапрыемства) Святлана Гайдалёнак:

— Гэта вядомая фігура ў культурным полі. Ён прычытае лекцыю пра колеры і стыль як маркеры ідэнтычнасці. Гаворка будзе ісці менавіта пра беларускую ідэнтычнасць і пра ягоныя апошнія даследаванні ў дызайне.

Партнёрамі і арганізатарамі прыезду  Міхала Анемпадыстава ў Берасце сталіся Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”. “Запрашаем усіх, бо наведаць і пабачыць такую асобу ў Берасці выпадае не часта”, — зазначыла Святлана Гайдалёнак. Пачатак 26 лістапада ў 18:00 па адрасе Халтурына 2/1.

anempadystau-u-berasci

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце