У Берасці адкрылася выстава “Шалом, Ізраіль”



“Шалом, Ізраіль” – фотавыстава пад такой назвай пачала працу ў Берасцейскай абласной бібліятэцы.

IMG_7307_s

Гэта дэбютная выстава пісьменніка і барда Алеся Паплаўскага, які прывёз здымкі са свайго тыднёвага падарожжа па ўсходняй краіне. На іх адлюстраваныя шматлікія храмы, панарамы, пэйзажы і партрэты карэнных жыхароў Ізраіля і Палестыны.

IMG_7278_s

Алесь Паплаўскі зазначае, што важным было для яго бачыць, як хутка і эфектыўна будуецца дзяржава, калі гэтага хочуць грамадзяне.

– З выставы вы, напэўна, заўважылі, як яны выціскаюць пустыню найперш з сябе. Калі ёсць ідэя, калі ёсць жаданне, атрымліваецца дзяржава. Я вельмі рады, што ў нас бязвізавы рэжым з Ізраілем, што шмат беларусаў паедзе і паглядзіць на гэту краіну, і трэба паехаць.

Адначасова Паплаўскі кажа, што яшчэ адной мэтай экспазыцыі было навесці гледачоў на думку, наколькі багатая ў плане прыродных рэсурсаў Беларусь, і абяцае прысвяціць наступную выставу роднай краіне.

IMG_7305_s

Што да бязвізавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларуссю, то ён пачаў дзейнічаць напрыканцы восені 2015 года, але тычыцца выключна турыстычных паедак.

IMG_7329_s

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя