У Берасці адкрылася выстава Тамары Дзянісавай «Дарога да храма»



Юбілейная выстава мастачкі Тамары Дзянісавай пад назвай «Дарога да храма» адкрыла свае дзверы ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»  ў Берасці.

DSC_6075

У экспазіцыі прадстаўлена больш за трыццаць твораў жывапісу і графікі, якія былі створаныя ў апошнія гады.

DSC_6074

Тамара Дзянісава адзначыла, што людзей у розных краінах аб’ядноўвае рэлігія:

— Тут намалявана мноства храмаў у тых краінах, дзе я была. Тэма так называецца яшчэ і таму, што куды б чалавек ні ішоў, дарога усё адно прывядзе яго да храма і няважна якога ён веравызнання.   

«Працы адрозніваюцца высокім узроўнем майстэрства, паэтычным настроем, заклікаюць задумацца пра вечныя каштоўнасці», — такую адзнаку яе творчасці даюць мастацтваведы. Наведаць «Дарогу да храма» ў Берасці можна да 1 сакавіка.

DSC_6081

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: virtualbrest.by