У Берасці музей аб’явіў конкурс на лепшае сэлфі



Фота самога сябе можна зрабіць у любым з сямі філіялаў Берасцейскага абласнога краязнаўчага музея. Найбольш папулярная экспазіцыя – «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». У ліку экспанатаў – карціны Айвазоўскага, Шышкіна, працы Фабержэ. Менавіта на іх фоне наведвальнікі фатаграфуюцца часцей за ўсё.

Па ўмовах конкурсу здымкі трэба адправіць па электроннай пошце, затым іх размесцяць у сацыяльных сетках, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Удзельнікаў заклікаюць ўключаць фантазію. Сэлфі-спаборніцтва будзе доўжыцца да канца лета. Народнае журы назаве пераможцу. Ім стане аўтар фота, якое набярэ найбольшую колькасць «лайкаў». Верагодней за ўсё, прызам стане гадавы абанемент ва ўсе музеі Берасця на дзве персоны.

https://www.youtube.com/watch?v=NBcqg0F6Hto