Ці можа мастацтва ўплываць на гарадскі асяродак?



«Вярнуць горад. Міждысцыплінарныя праекты site – specific у гарадскіх прасторах Польшчы» – лекцыя пад такой назвай прайшла ў Берасці, у прасторы тэатру „Крылы Халопа”. Выпускніца факультэту тэатралогіі і культурных даследаванняў Познаньскага ўніверсітэту імя Адама Міцкевіча Паўліна Скарупская распавяла пра праекты, рэалізаваныя ў найбольш дэпрэсіўных раёнах сваёй краіны.

– Хацела расказаць пра сучаснае польскае мастацтва – ад 60-х гадоў ХХ стагоддзя да сённяшніх дзён. Як мастацтва рэагуе на гарадскую прастору, як спрабуе яе тварыць, спрабуе будаваць яе выгляд – як з дапамогай мастацкіх сродкаў, так і пры ўдзеле гарадскіх актывістаў.  

„Прадстаўленыя праекты – з памежжа мастацтва і сацыяльнага актывізму – рэалізаваны з удзелам мясцовых супольнасцяў,” – адзначае Паўліна Скарупская.

Беларускае Радыё Рацыя