У Берасці пазнаёмяць з Марыяй Сібілай Мерыян



„На адкрыццё выставы нямецкай мастачкі часоў барокка 17-га стагоддзя запрашаюць заўтра, 10 лістапада, супрацоўнікі берасцейскага абласнога краязнаўчага музея.

merian1

У экспазіцыі будуць прадстаўленыя факсімільныя выданні Марыі Сібілы Мерыян і пройдзе майстар-клас па аэраграфіі, – распавёў навуковы супрацоўнік музею Сяргей Мартынюк:

– Яна была адна з першых мастачак-натуралістаў, якая ў сваіх працах зрабіла акцэнт на дасканаласці і дакладнасці сваіх выяваў жывёл, інсектаў і раслін. І праз стагоддзі яе карціны здзіўляюць гледача дакладнасцю малюнка і насычанасцю колераў. Многія вучоныя-біёлагі і натуралісты натхняліся яе малюнкамі.

Акварэлі М. С. Марыян зберагаюцца ў навуковых установах краін Заходняй Еўропы, ЗША, Расеі і Японіі, яны дасюль прыцягваюць увагу не толькі гісторыкаў мастацтва, але і батанікаў і энтамолагаў.

Беларускае Радыё Рацыя