У Берасці прайшоў канцэрт Сяргея Башлыкевіча



Паўсотні чалавек сабраліся ў тайм-клубе “HIGH VOLTAGE” што ў Берасці на канцэрт беларускамоўнага барда Сяргея Башлыкевіча.

Сюжэт ягоных кампазіцыяў заснаваны на гумарыстычнай і гістарычнай тэматыцы, а выступы адбываюцца як на кватэрніках так і буйных прасторах:

— Я ніяк не даеду са сваёй каляжанкай, але спадзяюся, што наступным разам неяк выцягну Ганну Рубчэню мы тут заспяваем. Планаў хапае і хочацца зноў заняцца гуртом, бо пакуль што «Лейбонік» у прымарожаным стане, але будзем спрабаваць сабрацца зноў. Пакуль у планах папрацаваць над акустычнай праграмай.  

У Берасці Сяргей Башлыкевіч выступае ня ўпершыню і гэтым разам, як памяшканне так і колькасць наведвальнікаў узрасла, таму тут ён становіцца папулярным, — зазначаюць арганізатары. Партнёрамі імпрэзы выступілі мясцовыя і рэспубліканскія ініцыятывы: “Дзедзіч”, “Будзьма беларускамі”, “Litary”, “Tuzin.fm” ды іншыя.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце