У Берасці прэзентавалі «Дзіцячы маніфест»



Літаратурны зборнік “Дзіцячы маніфест” аўтарства Кірыла Стаселькі прэзентавалі ў Берасці. Імпрэза праходзіла на тэрыторыі прасторы тэатра «Крылы Халопа» у межах курсаў “Мова Нанова”, дзе наведвальнікі заняткаў зачытвалі вытрымкі з кнігі.

Кажа аўтар:

— Кніга выйшла нядаўна, літаральна перад Новым годам, за  дзень, была прэзентацыя і ўжо паспела трапіць намінацыю 2 прэміяў, але я ўпэўнены што як мінімум яшчэ адна намінацыя будзе. Прынамсі прэмія Максіма Багдановіча ўжо ўключыла яе ў спіс фіналістаў, а якое месца яна зойме стане вядома 23 сакавіка.   

“Дзіцячы маніфест” – некамерцыйны праект які набыць можна было па сабекошце памерам ля 100 тысяч рублёў. Апроч літаратурнага выдання, Кірыл Стаселька прэзентаваў свой сацыялагічны праект, якім карыстаецца шэраг незалежных беларускіх СМІ.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара