У Берасці прэзентавалі кнігу пра народныя ручнікі Бельшчыны



Каталог народных ручнікоў гміны Бельск Падляшскі прэзентавалі ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Ён быў створаны ў межах сумесных даследаванняў супрацоўнікаў музея ў Бельску і студэнтаў берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна і ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Віцэ-консул польскага консульства ў Берасці Славамір Лучак распавёў пра тое, якое значэнне маюць падобныя сустрэчы:

— Такая сустрэча, як гэтая, для мяне — чарговы прыклад таго, пра што мы тут сёння ўжо гаварылі са спадарыняй прафесар і спадаром дырэктарам: прыклад цудоўнай рэканструкцыі «мастоў». Мастоў паміж культурамі, паміж гарадамі, якія падзяліла дзяржаўная мяжа, але ўсё ж яшчэ існуе мноства агульнага, як у сферы матэрыяльнай, тых жа ручнікоў, так і ў духоўнасці, мове, традыцыях. Таму варта захоўваць гэтыя традыцыі.

Прэзентацыя „Каталога народных ручнікоў гміны Бельск Падляшск”і – першае сумеснае мерапрыемства берасцейскага абласнога краязнаўчага музея з польскімі калегамі на тэму этнаграфіі. Акрамя таго, у межах сустрэчы быў прэзентаваны макет каталогу рушнікоў, створаны з беларускага боку ў 1998 годзе, але пакуль так і не надрукаваны ў выглядзе кнігі.

DSC_6773

DSC_6774

DSC_6781

DSC_6785

DSC_6780

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: virtualbrest.by